Беларуская місія амерыканскага агенцтва USAID адкрыла офіс у Вільнюсе
20 верасня, Позірк. Місія Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) у Беларусі адкрыла 20 верасня офіс у Вільнюсе (Літва).
Як паведамляе прэс-служба USAID, на цырымоніі адкрыцця памочнік адміністратара агенцтва Эрын Элізабэт МакКі заявіла аб далейшай падтрымцы місіяй дэмакратычных памкненняў беларусаў.
Паводле яе слоў, падтрымка USAID Беларусі пачалася ў 1999 годзе і працягваецца дагэтуль: агенцтва “супрацоўнічала з беларускім народам у цяжкія хвіліны, у тым ліку ў барацьбе з наступствамі Чарнобыля, пандэміяй COVID-19 і палітычным крызісам 2020 года, а таксама спрыяла такім поспехам, як бум беларускіх стартапаў і IT-сферы”.
Нягледзячы на закрыццё ў 2021 годзе офіса USAID у Мінску, сказала МакКі, “пакуль беларускія грамадзяне застаюцца адданыя дэмакратыі”, урад ЗША працягне “паслядоўна падтрымліваць дэмакратычнае развіццё Беларусі і імкненне да больш адкрытага грамадства”. Яно будзе і далей прасоўваць “дэмакратычныя прынцыпы і правы чалавека, аказваць падтрымку незалежным СМІ і грамадзянскай супольнасці”.
“Амерыканскі народ падтрымлівае беларусаў у іх намаганнях па стварэнні прадстаўнічага ўрада, [у адстойванні] права на сходы і выказванне меркаванняў, свабоды выбару, эканамічных магчымасцяў і доступу да разнастайнасці ідэй”, — заявіў на цырымоніі часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Пітэр Каўфман.
Амбасадар ЗША ў Літве Кара Макдональд падкрэсліла даўняе партнёрства паміж Вільнюсам і Вашынгтонам і падзякавала літоўскаму ўраду і народу гэтай краіны за “пастаянную падтрымку грамадзян Беларусі і Украіны ў іх барацьбе за суверэнітэт і свабоду”.
20 верасня дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская прыняла МакКі ў Вільнюсе і падзякавала USAID і амерыканскаму ўраду за “доўгатэрміновую падтрымку Беларусі і беларускай грамадзянскай супольнасці”, за падтрымку стратэгічнага дыялогу паміж Беларуссю і ЗША, а таксама за прасоўванне беларускага пытання на міжнароднай арэне. Пра гэта паведаміў “Позірку“ галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі падтрымку ЗША незалежных беларускіх СМІ, праваабаронцаў, культурных праектаў, сумленнага бізнесу і адукацыйных праграм. Ціханоўская адзначыла важнасць дапамогі ўсім арганізацыям, якія былі высланыя ў выніку рэпрэсій, і тым, хто працягвае сваю працу ўнутры краіны.
Ціханоўская паведаміла МакКі пра запуск Міжнароднага гуманітарнага фонду для падтрымкі ахвяр рэпрэсій у Беларусі і выказала надзею, што ЗША таксама далучацца да працы фонду.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка