Мінск 16:36

ЦВК зарэгістравала ініцыятыўныя групы Гайдукевіча, Хіжняка і Чамаданавай

31 кастрычніка, Позірк. Цэнтральная выбарчая камісія 31 кастрычніка зарэгістравала ініцыятыўныя групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння Алега Гайдукевіча, Аляксандра Хіжняка і Вольгі Чамаданавай кандыдатамі ў прэзідэнты.

Наступнае паседжанне камісіі прызначанае на 4 лістапада.

Як паведамлялася, 31 кастрычніка дакументы ў ЦВК падала экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2020 года Ганна Канапацкая, а таксама адстаўны генерал, кіраўнік праўладнага Беларускага саюза афіцэраў Сяргей Бобрыкаў і прадпрымальніца Дзіяна Кавалёва.

30 кастрычніка дакументы ў ЦВК прадставілі Чамаданава (былая прэс-сакратар МУС, цяпер начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Мінгарвыканкама), Гайдукевіч (старшыня праўладнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў, давераная асоба Аляксандра Лукашэнкі на выбарах-2020) Хіжняк (старшыня праўладнай Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці).

29 кастрычніка ЦВК зарэгістравала ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за Лукашэнку. На паседжанні таксама былі разгледжаныя заяўкі на рэгістрацыю ініцыятыўных груп Аляксандра Драздова (публічных звестак аб ім няма) і лідэра апазіцыйнага Руху “За Свабоду” (у Беларусі ліквідавана, працягнула дзейнасць у выгнанні) Юрыя Губарэвіча. Абедзве аднагалосна адхілены.

Прэзідэнцкія выбары прызначаны на 26 студзеня 2025 года. Тэрмін рэгістрацыі ініцыятыўных груп заканчваецца 1 лістапада. Збор подпісаў пачынаецца 7 лістапада.

Губарэвіч: Маё вылучэнне кандыдатам было палітычнай акцыяй

Старшыня Руху "За Свабоду" (ліквідаванае ў Беларусі, працягвае дзейнасць за мяжой) Юрый Губарэвіч, які знаходзіцца ў палітычнай эміграцыі, увечары 27 кастрычніка падаў заяўку на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. Ужо 29 кастрычніка Цэнтральная …
Падзяліцца: