Пазьняк пажадаў Трампу поспеху ў супрацьстаянні з “палітычным злом”
7 лістапада, Позірк. Надзею на тое, што палітыка новага прэзідэнта “ўзмоцніць пазыцыі ЗША на міжнароднай арэне”, выказалі ў віншаванні Дональду Трампу з перамогай на выбарах лідар руху “Вольная Беларусь” Зянон Пазьняк і яго паплечнік палітолаг Павел Усаў.
Віншавальнікі таксама разлічваюць, што новы амерыканскі прэзідэнт дасягне поспеху ў “паўстрыманьні агрэсіўнага аўтарытарызму”, а таксама “прывядзе да перамогі свабоды і дэмакратыі ў тых грамадствах, якія пакутуюць ад вайны і тыраніі”.
“Вы ўзялі на сябе гістарычную місію ў супрацьстаяньні з палітычным злом, жадаем вам сілы і волі, каб дасягнуць пастаўленых мэтаў”, — гаворыцца ў віншаванні.
Асноўны дзень галасавання на выбарах прэзідэнта ЗША прайшоў 5 лістапада. Паводле папярэдніх звестак, сябра Рэспубліканскай партыі Трамп набраў 279 галасоў выбаршчыкаў (для перамогі неабходна 270), яго канкурэнт ад Дэмакратычнай партыі Камала Харыс — 223.
У офісе Святланы Ціханоўскай спадзяюцца, што пасля прыходу да ўлады Трампа палітыка ЗША па Беларусі застанецца паслядоўнай і прынцыповай, а Беларусь па-ранейшаму будзе на парадку дня. Пра гэта заявіў “Позірку” галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Франак Вячорка.
“Тэма Беларусі аб’ядноўвае розных палітыкаў у ЗША незалежна ад іх партыйнай прыналежнасці. Безумоўна, у нас ёсць кантакты і з прадстаўнікамі рэспубліканцаў, асяроддзем Дональда Трампа. Мы будзем умацоўваць і пашыраць гэтыя кантакты”, — сказаў Вячорка.
Абраны “ў рэальнай канкурэнтнай барацьбе” прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі Трамп не будзе прыхільнікам “стварэння асаблівых прэферэнцый для Лукашэнкі, які ўзурпаваў і незаконна ўтрымлівае ўладу сілай”, заявіў у каментарыі “Позірку” намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.
“Раней прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі заўсёды праводзілі выразную лінію ў адносінах да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Спадзяемся, што і новая адміністрацыя працягне дадзеную палітыку”, — адзначыў палітык.
Лукашэнка, віншуючы Трампа, назваў яго перамогу на выбарах “асабістым подзвігам”. “Вы яго здзейснілі перш за ўсё ў імя Амерыкі і яе грамадзян. Жадаю вам добрага здароўя, трапных палітычных рашэнняў, якія зробяць Амерыку зноў вялікай”, — заявіў ён.
Ціханоўская аб выбарах у ЗША: Гэта вялікая раскоша — не ведаць, хто будзе наступным прэзідэнтам
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2024 года знесена 715 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржуласнасці — 53% ад планаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2024 года звольнена на 5,4% больш работнікаў, чым нанята — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў снежні знізіўся на 2,6%, за 2024 год — вырас на 8,6%, за апошнія 10 гадоў — у 2,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла чацвёртае месца на тэрыторыі былога СССР па росце афіцыйнага курсу долара ў 2024 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваКубракоў далажыў Галоўчанку аб істотным павелічэнні колькасці ДТЗ з удзелам аўтобусаў — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+