У Віцебскай вобласці на 10% павялічылася колькасць зваротаў грамадзян у органы ўлады
20 лістапада, Позірк. За студзень — верасень 2024 года ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ўлады Віцебскай вобласці паступіла больш за 28 тыс. зваротаў грамадзян, што на 9,5% перавышае паказчыкі аналагічнага перыяду 2023-га.
Такія даныя прывёў намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў на выязным пасяджэнні Савета Рэспублікі ў Шуміліне.
Паводле яго слоў, якія перадаюць “Віцебскія весці”, “асноўныя праблемы, якія хвалююць жыхароў”, звязаныя з “рамонтам і ўтрыманнем жыллёвага фонду”, а таксама “вулічнай дарожнай сеткай”.
“Аднаўленне дарожнага пакрыцця патрабуе значных бюджэтных выдаткаў, таксама планы рамонту фарміруюцца з улікам зваротаў грамадзян”, — адзначыў чыноўнік.
10 верасня на нарадзе ў Мінску Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ад выніковасці працы са зваротамі грамадзян “залежыць аўтарытэт кожнага кіраўніка, на месцах кіраўнікоў і ўлады ў цэлым”.
“Камусьці хочацца дах паправіць, камусьці — плот паставіць, камусьці чагосьці не хапае ў краме і гэтак далей. Усё трэба вывучаць, сартаваць (гэта заўсёды трэба рабіць) і разумець, што павінны мы арганізаваць, улада, а што павінны зрабіць самі людзі”, — падкрэсліў ён.
Што тычыцца працы са зваротамі грамадзян, то, сцвярджаў прамоўца, у Беларусі яна “выбудаваная на сістэмным узроўні і абсалютна даступная для любога чалавека”.
Жыхары памежнага Хойніцкага раёна папрасілі ва ўладаў абароны ад "шахедаў"
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская падзякавала Сербіі за адмову выдаць Гнёта і заклікала да супрацоўніцтва з дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаСербскі пракрамлёўскі рух "Нашы" патрабуе адмяніць выступ Ціханоўскай на Бялградскай канферэнцыі па бяспецы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронцы заяўляюць пра рост ціску на супольнасць ЛГБТК+ у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваІнстытут філасофіі НАН Беларусі пераарыентаваўся на супрацоўніцтва з Кітаем, Турцыяй, Манголіяй, КубайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+