Расіянін спрабаваў правезці з Польшчы ў Беларусь разабраны пісталет
5 снежня, Позірк. Грамадзянін Расіі, які накіроўваўся 28 лістапада з Польшчы, спрабаваў увезці ў Беларусь разабраны пісталет, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Адзначаецца, што гэта адбылося ў пункце пропуску Брэст (з польскага боку — Цярэспаль). Зброя была ў кішэнях курткі мужчыны.
Паводле інфармацыі Дзяржпагранкамітэта, знаходкай выявіўся пісталет аўстрыйскай вытворчасці Glock 18 калібру 9 мм. “Са слоў ураджэнца Чачэнскай Рэспублікі, пісталет ён вёз у падарунак знаёмаму”, — гаворыцца ў паведамленні.
Замежнік узяты пад варту. За “незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі і незаконнае перамяшчэнне яе праз дзяржаўную мяжу Беларусі” затрыманаму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі, канстатуе ведамства.
Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі 16 верасня паведамляў, што за студзень — жнівень 2024 года на мяжы канфіскавана каля 2,5 тыс. адзінак халоднай зброі, прыкладна 50 адзінак агнястрэльнай зброі і частак да яе, а таксама каля 3 тыс. патронаў, куль і складнікаў боепрыпасаў.
У лістападзе гродзенскія мытнікі вынялі ў матацыкліста, які прыбыў у Беларусь з Літвы, амаль 13 тыс. куль рознага калібра. Яшчэ больш за 1 тыс. куль рознага калібру было знойдзена ў беларускага грамадзяніна пры ўездзе ў краіну з Польшчы, амаль 6 тыс. — у прычэпе-рэфрыжэратары, які рухаўся з Літвы праз беларуска-латвійскую мяжу.
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка