Мінск 17:59

Дзяржкамваенпрам заявіў аб паспяховым выпрабаванні “першай айчыннай кіраванай ракеты”

10 снежня, Позірк. Аб паспяховым выпрабаванні “першай айчыннай кіраванай ракеты”, распрацаванай для зенітна-ракетнага комплексу Бук-МБ2, заявіў 10 снежня Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт.

Сцвярджаецца, што завяршальны этап выпрабаванняў ракеты праведзены “на тэрыторыі авіяцыйнага палігона” (месца не ўдакладняецца), яе далёкасць павялічана да 70 кіламетраў.

“Баявая стральба стала завяршальным этапам у распрацоўцы беларускага ЗРК Бук-МБ2, які прыняты на ўзбраенне, з айчыннай кіраванай ракетай 9М318”, — гаворыцца ў паведамленні.

Падкрэсліваецца, што ракета прызначана для “паражэння хуткасных манеўруючых аэрадынамічных цэляў, тактычных балістычных, крылатых, авіяцыйных і супрацькарабельных ракет і верталётаў (уключаючы тыя, што знаходзяцца ў рэжыме завісання) ва ўмовах інтэнсіўнага радыёэлектроннага процідзеяння, а таксама надводных і радыёкантрастных наземных цэляў”.

Канструявалася ракета, паводле сцвярджэння Дзяржкамваенпрама, па сучасных тэхналогіях з улікам “сусветных тэхнічных дасягненняў у галіне ракетабудавання з выкарыстаннем кампазітных матэрыялаў”.

Яе асаблівасцю з’яўляецца “наяўнасць актыўнай галоўкі саманавядзення”, якая “дазваляе паражаць цэлі, у тым ліку з нізкай паверхняў, здольнай да адлюстравання, з большай верагоднасцю”, а таксама “вызваляць цэлявы канал ЗРК, не чакаючы паражэння цэлі”.

4 лютага намеснік міністра абароны па ўзбраенні — начальнік узбраення Узброеных сіл Андрэй Федзін заявіў, што ў 2023 годзе на ўзбраенне прынята больш за 70 розных узораў узбраення і тэхнікі.

“Найбольш знакавымі пастаўкамі ва Узброеныя сілы з’яўляюцца ўдарныя верталёты Мі-35М, ракетны комплекс В-300 “Паланэз-М”, аператыўна-тактычны ракетны комплекс “Іскандэр-М”, зенітны ракетны комплекс “Тор-М2”, — пералічыў Федзін.

Тады ж ён анансаваў прыняцце на ўзбраенне мадэрнізаванага ЗРК Бук-МБ2, бронетранспарцёра V-2, ударнага беспілотнага авіяцыйнага комплексу “Чэкан”.

Вытворчасць і выкарыстанне беспілотнікаў у войску пастаўленае на паток — Мінабароны

15 лістапада, Позірк. Маючы "значны досвед" у выкарыстанні выведніцкіх беспілотнікаў, Узброеныя сілы (УС) "паспяхова вырашылі праблему з ударнымі БПЛА", заявіў начальнік упраўлення выкарыстання і развіцця беспілотных авіяцыйных комплексаў УС Міхаіл Бранскі. Паводле слоў Бранскага, якія прыводзіць прэс-служба Мінабароны, УС сёлета "шчыльна працавалі" …

Падзяліцца: