Коміка Камісаранку завочна прыгаварылі да 6 гадоў зняволення
30 снежня, Позірк. Мінскі гарадскі суд завочна прыгаварыў папулярнага стэндап-коміка, ураджэнца Беларусі Вячаслава Камісаранку да 6 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Мужчына прызнаны вінаватым паводле ч. 1 ст. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), ч. 2 ст. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта), ч. 1 ст. 368 (абраза прэзідэнта) Крымінальнага кодэкса.
Спецвытворчасць у дачыненні да Камісаранкі была распачатая 15 жніўня.
Комік часта жартуе з Аляксандра Лукашэнкі і палітыкі, якую ён праводзіць.
Пасля выступу ў Турцыі прадстаўнік МУС гэтай краіны папрасіў перадаць Камісарэнку, што не варта жартаваць пра турэцкіх вышэйшых службовых асобах. Комік сам паведаміў пра гэта ў траўні.
Спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, што вядзе крымінальны працэс. Магчымая па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый ды інш.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у 2024 годзе была на 13,8% ніжэйшая, чым у 2023-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗапазычанасць па выдадзеных фізічным асобам крэдытах за год вырасла на трацінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка