Мінск 17:32

4–7 студзеня ў ДТЗ загінула пяць чалавек, сярод траўміраваных сямёра дзяцей

9 студзеня, Позірк. 25 дарожна-транспартных здарэнняў зафіксавана ў Беларусі 4–7 студзеня, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.

Паводле звестак ведамства, у ДТЗ загінула пяць чалавек, 38 траўмавана, у тым ліку сямёра дзяцей.

“Затрымана 149 нецвярозых кіроўцаў, спынена 528 фактаў кіравання транспартам бяспраўнікамі. За адсутнасць зімовых шын да адказнасці прыцягнутыя 292 кіроўцы”, — адзначаецца ў паведамленні.

МУС нагадала, што па завяршэнні школьных канікул кіроўцам неабходна “павысіць пільнасць пры праездзе пешаходных пераходаў, руху паблізу ўстаноў адукацыі і ў дварах”.

“Пры перавозцы дзяцей памятайце, што непаўналетнія да 12 гадоў павінны знаходзіцца ў дзіцячых утрымлівальных прыладах. Дзеці старэйшыя або вышэйшыя за 150 сантыметраў павінны быць прышпіленыя рамянём бяспекі”, — заявілі ў ведамстве.

У Віцебскай вобласці чарговае смяротнае ДТЗ, пацярпела непаўналетняя (абноўлена)

7 студзеня, Позірк. Каля 13 гадзін на 63 км аўтадарогі М-8 "Мяжа РФ — Віцебск — Гомель" вадзіцель Volkswagen не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамабілем Haval, за рулём якога знаходзіўся 54-гадовы мужчына, паведамляе …
Падзяліцца: