Мінск 01:58

Беларуская спартсменка Казлоўская атрымала польскае грамадзянства

3 лютага, Позірк. Беларуская спартсменка Карына Казлоўская атрымала грамадзянства Польшчы, пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў “Інстаграме”.

“У мяне добрая навіна. Атрымала польскае грамадзянства! Я вельмі шчаслівая, што мая мара спраўдзілася, і я стала паўнапраўнай полькай. Рада, што ў маёй сям’і я першая, у каго не толькі нацыянальнасць, але і грамадзянства польскае”, — напісала спартсменка, якая выступае ў стральбе з лука.

У 2020 годзе Казлоўская далучылася да пратэстнага руху ў беларускім спорце, падпісала адкрыты ліст супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту. Была вымушаная пакінуць Беларусь.

У Польшчы Казлоўская выступала за адзін з клубаў па стральбе з лука, пазней часова прыпыніла прафесійную кар’еру.

Польскае грамадзянства пасля падзей 2020 года атрымала некалькі вядомых беларускіх спартсменаў, якія адкрыта выступілі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Права прадстаўляць Польшчу на міжнародных спаборніцтвах атрымалі лёгкаатлеткі Крысціна Ціманоўская і Марыя Жодзік, конніца Вольга Сафронава.

Ціманоўская і Жодзік выступілі ў 2024 годзе на Алімпійскіх гульнях у Парыжы.

Дачка вядомага лыжніка Далідовіча дэбютавала на Кубку свету па біятлоне як "уцякачка з Беларусі"

13 снежня, Позірк. 19-гадовая біятланістка Дар'я Далідовіч дэбютавала на этапе юніёрскага Кубка свету як "уцякачка з Беларусі", паведамляе расійскае спартыўная выданне "Спорт-Экспрэс". У гонцы дзяўчат у італьянскім Валь-Рыдане беларуска выступіла "без сцяга з пазнакай Belarus Refugee Team (каманда ўцекачоў з …
Падзяліцца: