Эксперт BEROC: Паскарэнне інфляцыі захаваецца, калі ўлады працягнуць мяккую эканамічную палітыку

10 лютага, Позірк. Цяперашняя сітуацыя з цэнамі ў Беларусі не ўяўляе сабой “нічога звышнатуральнага”, заявіла “Позірку” эксперт даследчага цэнтра BEROC Анастасія Лузгіна, каментуючы даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта па інфляцыі ў студзені 2024 года.
Паводле інфармацыі Белстата, спажывецкія цэны ў першым месяцы выраслі на 0,8% (харчовыя тавары падаражэлі на 1,3%, нехарчовыя — на 0,4%, паслугі — на 0,4%). У параўнанні з леташнім студзенем спажывецкія цэны выраслі на 5,9%: харчовыя тавары сталі даражэйшыя на 6,9%, нехарчовыя — на 3,1%, паслугі — на 7,5%.
“У студзені 2023-га таксама было 0,8%, — адзначыла эканаміст. — У больш спакойныя гады, у 2019-м, — было 0,9%, у 2018-м — 0,8%. То бок такая дынаміка для студзеня <…> звычайная. Гэта сведчыць пра тое, што, умоўна, цэны падраслі ў межах запланаваных тэндэнцый”.
Эксперт звярнула ўвагу на падаражэнне прадуктаў харчавання (рост цэн у мінулым месяцы склаў 1,3%, у студзені 2023-га было 1,2%): “У гадавым вымярэнні харчаванне падаражэла на 6,9%, у той час як нехарчовыя тавары — усяго на 3,1%”.
Паводле яе слоў, на цэны ў студзені “працягнула ўплываць жорсткае дзяржаўнае рэгуляванне”.
“Наколькі будзе ці не будзе ў будучыні разганяцца інфляцыя, сёння казаць складана, — падкрэсліла Лузгіна. — Гэта будзе залежаць найперш ад таго, якую палітыку ў сферы эканомікі будзе надалей праводзіць дзяржава”.
Разам з тым, лічыць яна, нават з улікам жорсткага рэгулявання цэн “маюцца рызыкі перавышэння запланаваных прагнозных паказчыкаў па росце цэн”.
Эксперт таксама адзначыла, што ў канцы мінулага года “інфляцыя паскорылася”, хаця гэты рост, на яе думку, “быў у рамках запланаваных тэндэнцый, пра якія казаў урад”.
Лузгіна мяркуе, што “паскарэнне інфляцыі можа захавацца і працягнуцца”, калі дзяржава “працягне ажыццяўляць мяккую эканамічную палітыку з дапамогай нізкіх ставак крэдытавання і мяккай бюджэтнай палітыкі”. Акрамя таго, варта “звяртаць увагу на заробкі — ці працягнуць яны актыўны рост”, дадала эканаміст.
“Калі дзяржава паставіць за мэту рост у 2024 годзе ВУП на 3,8%, то, хутчэй за ўсё, мы будзем бачыць паскарэнне інфляцыйных працэсаў вышэй за тое, што запланавана уладай, — заявіла прадстаўніца даследчага цэнтра. — Таму інфляцыя на канец года можа перавысіць мэтавай паказчык у 6% і, як адзначае не толькі BEROC, але і, да прыкладу, Сусветны банк, рост цэн па выніках года можа скласці 8–9%. Хутчэй за ўсё, за двухзначную лічбу інфляцыя не выйдзе, бо дзейнічае жорсткае цэнавае рэгуляванне, але перавышэнне мэтавага паказчыка выключаць нельга”.
Паводле слоў эканаміста, напрыканцы 2023 года Нацыянальны банк “пачаў пастрожваць манетарную палітыку”. “Былі падвышаны гранічныя стаўкі па новых крэдытах у нацыянальнай валюце. Гэта, вядома, не тыя захады, што робіць Цэнтрабанк Расіі, які дзейнічае больш жорстка, але ўсё ж яны сведчаць пра заканчэнне перыяду празмеру мяккай палітыкі рэгулятара”, — патлумачыла Лузгіна.
Разам з тым яна падкрэсліла, што крокі Нацбанка ў плане пастрожвання палітыкі “вельмі асцярожныя”. Такімі мерамі, сказала эксперт, рэгулятар “стараецца не процідзейнічаць эканамічнаму росту”.
“І вось тут узнікае дылема, што абярэ ўрад і Нацбанк: рост ВУП ці стрымліванне інфляцыі. Трэба паглядзець даныя за першы квартал, больш прадметна ацаніць рызыкі, якія могуць узнікнуць у 2024 годзе”, — падсумавала Лузгіна.
2 кастрычніка 2023 года Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў важнейшыя прагнозныя (дэ-факта планавыя) параметры развіцця краіны на 2024 год, згодна з якімі інфляцыя не павінна перавысіць 6%.

Эканаміст Львоўскі: Лукашэнку больш не трэба залагоджваць электарат перад выбарамі
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць вакансій на рынку працы вырасла амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка