Расавіяцыя вывучае цікавасць авіякампаній РФ да палётаў у Гродна
13 красавіка, Позірк. Федэральнае агенцтва паветранага транспарту (Расавіяцыя) вывучае цікавасць расійскіх авіякампаній па арганізацыі рэйсаў у Гродна, піша ТАСС са спасылкай на інфармацыю з “тэлеграмы <…>, якая была разасланая” авіяперавозчыкам.
“У адпаведнасці з лістом генконсульства РФ у Гродне просім у тэрмін да 18 красавіка даць <…> інфармацыю пра зацікаўленасць вашых авіякампаній у выкананні палётаў па маршрутах з пунктаў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ў Гродна (Рэспубліка Беларусь)”, — прыводзіць інфармагенцтва тэкст тэлеграмы, копію якой яно мае.
3 красавіка самалёты “Белавія” пачалі лятаць паміж Брэстам і Масквой, 22 сакавіка — паміж Гомелем і Санкт-Пецярбургам. 25 красавіка пачнуць лятаць самалёты паміж Мінскам і Махачкалой, 28 траўня плануецца аднавіць прамыя рэйсы паміж Мінскам і Мурманскам (выконваліся ў траўні — кастрычніку 2023 года, перапыненыя на зімовы перыяд).
Пасля інцыдэнту ў траўні 2021 года з прымусовай пасадкай у Мінску самалёта Ryanair з апазіцыянерамі на борце, які ляцеў з Афін у Вільнюс, краіны Еўрасаюза закрылі для Беларусі сваё неба. “Белавія” і шэраг іншых арганізацый, звязаных з авіяцыйнай галіной, знаходзяцца пад заходнімі санкцыямі. Нацыянальны авіяперавозчык цяпер у асноўным арыентуецца на палёты ў Расію.
Аэрапорт Гродна размешчаны за 18 км на паўднёвы ўсход ад абласнога цэнтра, побач з аграгарадком Абухава, і за 2 км ад аўтатрасы М6 (Мінск — Гродна).
Даўжыня ўзлётна-пасадачнай паласы — 2.560 м, шырыня — 42 м. Можа прымаць паветраныя судны тыпу Boeing 737, Boeing 757, Іл-76, Airbus A310, Airbus A318, Airbus A319, Airbus A320 ды інш.
Прапускная здольнасць аэрапорта складае 300 чалавек за гадзіну. Афармленнем на міжнародных авіялініях займаюцца пагранічная і мытная службы.
Аэрапорт уваходзіць у турыстычную бязвізавую зону Гродна.
36 рэгіёнаў РФ жадае наладзіць або пашырыць прамыя авіязносіны з Беларуссю
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада суседнія краіны ЕС спынілі 650 спробаў пранікнення нелегалаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЛузгіна: Падзенне рубля да долара — гэта рэакцыя на патанненне расійскай валюты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаБеларуская дыяспара пачынае маніторынг выканання ў Грузіі права на прытулак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВікіпедыя не мае дачынення да дакладнай інфармацыі аб краіне — прадстаўнік Беларускай энцыклапедыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка