Мінск 05:59

МУС спыніла спробу вывазу ў Расію 13 тон каляровых металаў

Фота: МУС

7 ліпеня, Позірк. Аб спыненні спробы вывазу ў Расію 13 тон каляровых металаў паведаміла 7 ліпеня прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.

Адзначаецца, што каля вёскі Высокае Аршанскага раёна (Віцебская вобласць) супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі і аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі РУУС быў спынены грузавы аўтамабіль.

Пры яго аглядзе выяўленыя каляровыя металы без суправаджальных дакументаў.

“39-гадовы жыхар Талачына, які кіраваў транспартным сродкам, вёз груз для рэалізацыі ў Расійскую Федэрацыю для продажу яго па больш выгаднай цане. На працягу некалькіх месяцаў ён збіраў і скупляў каляровыя металы для наступнага збыту за мяжой. Тавар на суму каля 20 тыс. рублёў канфіскаваны”, — гаворыцца ў паведамленні МУС.

У дачыненні да ўладальніка грузу складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне парадку вывазу лому і адходаў чорных і каляровых металаў.

У жыхара Ліды канфіскавана амаль 28 тон каляровых металаў

14 красавіка, Позірк. У Барысаўскім раёне (Мінская вобласць) супрацоўнікамі МУС затрыманы нелегальны груз на 150 тыс. рублёў, паведаміла прэс-служба ведамства. Гаворка пра амаль 28 тон каляровых металаў, выяўленых у грузавіку Volvo, якім кіраваў 47-гадовы жыхар Ліды (Гродзенская вобласць). Адзначаецца, што …
Падзяліцца: