Мінск 00:44

Непагадзь парушыла электразабеспячэнне амаль 2 тыс. населеных пунктаў — Мінэнерга

Фота: прэс-служба Мінэнерга

15 ліпеня, Позірк. Прэс-служба Мінэнерга паведамляе, што за мінулыя суткі праз непагадзь у 1.960 населеных пунктах Беларусі было парушана электразабеспячэнне.

Паводле звестак ведамства, адключэнні электраэнергіі зафіксаваныя пераважна ў Гомельскім, Жлобінскім, Клімавіцкім, Мазырскім, Петрыкаўскім і Рэчыцкім раёнах Гомельскай вобласці, а таксама Быхаўскім, Магілёўскім і Чэрыкаўскім раёнах Магілёўскай вобласці.

“Навальнічны фронт з ліўнямі і парывістым ветрам, парывы якога дасягалі 25–30 м/с, месцамі — град, стаў прычынай падзення дрэў і галін на лініі электраперадачы, [што прывяло] да іх паломкі, пашкоджання апор”, — паведамляе Мінэнерга.

Да ліквідацыі наступстваў непагадзі прыцягнулі 322 аварыйныя брыгады (805 чалавек, 327 адзінак тэхнікі).

Паводле даных ведамства на 7:00 15 ліпеня, аднаўленчыя працы працягваюцца ў 1.263 населеных пунктах.

14 ліпеня паведамлялася, што ў дзіцячым аздараўленчым лагеры імя Марата Казея ў Рэчыцкім раёне праз паваленыя дрэвы загінуў 13-гадовы хлопчык, яшчэ шасцёра дзяцей ва ўзросце ад 7 да 13 гадоў атрымалі раненні.

Згодна з прагнозам Белгідрамета, атмасферныя франты працягнуць вызначаць надвор’е ў Беларусі 15 ліпеня. Пераважна ва ўсходняй частцы краіны чакаюцца дажджы і навальніцы. Вецер пераменных кірункаў умераны, падчас навальніц парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўдзень складзе да 34 градусаў цяпла.

Ад наступстваў ветру загінула дзяўчына, паранена шэсць чалавек — Міністэрства аховы здароўя (абноўлена)

Дададзеныя інфармацыя Следчага камітэта і гістарычная даведка 13 ліпеня, Позірк. Адзін чалавек загінуў і шэсць атрымалі раненні ў выніку непагадзі ўвечары 13 ліпеня, паведаміла Міністэрства аховы здароўя. Ад падзення дрэва на Цнянскім вадасховішчы загінула дзяўчына, двое пацярпелых дастаўлены ў Мінскую …
Падзяліцца: