У Савеце Еўропы заклікалі Грузію перагледзець забарону на ўезд беларускаму журналісту Андрэю Мялешку
20 верасня, Позірк. З заклікам перагледзець забарону на ўезд у Грузію беларускаму журналісту Андрэю Мялешку выступіла Платформа Савета Еўропы па садзейнічанні абароне журналістыкі і бяспекі журналістаў.
Адпаведны зварот адрасаваны ўладам Грузіі і тычыцца таксама армянскага журналіста Арсена Харацьяна, які апынуўся ў падобнай сітуацыі.
Асабліва адзначаецца, што Мялешка і яго дачка, з якой ён падарожнічаў, адправілі назад у Польшчу, пакінуўшы ў Грузіі жонку і яшчэ адно дзіця.
Сітуацыю з Мялешкам і Харацьянам у аўтары класіфікавалі як пагрозу другога ўзроўню (іншым узроўнем з’яўляецца першы, пры якім работнікам СМІ пагражае фізічная небяспека).
Платформа таксама чакае, што грузінскія ўлады спыняць практыку забарон на ўезд у краіну журналістаў і работнікаў СМІ і накіруюць адказ на зварот не пазней за 18 снежня.
16 верасня стала вядома, што беларускага журналіста і актывіста Андрэя Мялешку, які пражывае ў Батумі з 2021 года, не ўпусцілі ў Грузію ў аэрапорце Кутаісі, куды ён прыбыў разам з непаўналетняй дачкой з Варшавы познім вечарам 15 верасня.
У ноч на 17 верасня іх адправілі назад у Варшаву, якая прыбыла ў аэрапорт Кутаісі жонцы Андрэя Мялешкі дачку не аддалі.
Армянскаму журналісту адмовілі ва ўездзе ў Грузію 16 верасня ў аэрапорце Тбілісі.
Платформа па абароне журналістыкі і бяспекі журналістаў — гэта механізм, які “садзейнічае дыялогу паміж урадамі і арганізацыямі журналістаў з мэтай спынення парушэнняў свабоды прэсы ў дзяржавах — членах Савета Еўропы і прадастаўлення журналістам магчымасці ажыццяўляць сваю прафесію без рызыкі паставіць пад пагрозу сваю бяспеку”.
Мэта праекта — паляпшэнне абароны журналістаў, больш эфектыўнае процідзеянне пагрозам і насіллю ў адносінах да работнікаў СМІ, а таксама ўмацаванне механізмаў ранняга папярэджання і патэнцыялу рэагавання ў рамках Савета Еўропы.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
Асуджаны за "спробу захопу ўлады" Юрый Зянковіч звярнуўся да Лукашэнкі з просьбай аб памілаванні
- Палітыка
У Пінску за “ўдзел у пратэстах” будуць судзіць журналіста Яўгена Мікалаевіча
- ПалітыкаКачанава запрасіла ў Беларусь кіраўніцтва УгандыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
На волю выйшла палітзняволеная Вольга Залатар
- Палітыка
У Савеце Еўропы заклікалі Грузію перагледзець забарону на ўезд беларускаму журналісту Андрэю Мялешку
Сілавікі правялі масавыя затрыманні ў Глыбокім і Століне
- Грамадства, ПалітыкаКраіны ЕС фіксуюць амаль на 40% больш спробаў нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыі, чым у жніўніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Ціханоўская: Дапамога рэпрэсаваным не замяняе працу па вызваленні палітвязняў
- ПалітыкаЦіханоўская: Дапамога рэпрэсаваным не замяняе працу па вызваленні палітвязняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНа фоне імкнення ўладаў скараціць імпарт памідораў у міжсезонне іх ураджайнасць у цяпліцах знізіласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Лукашэнка праз 13 гадоў зноў назваў "паняццямі" міжнародныя стандарты правядзення выбараў
- ЭканомікаЗнешняя крэдыторская запазычанасць арганізацый за 12 месяцаў вырасла на 22,6% — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНацбанк другі месяц не мяняе разліковыя велічыні стандартнай рызыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Лукашэнка прызнаў, што ў Беларусь прывозяць дзяцей з "днр", за што яго "ледзь не зацягнулі ў суд"
- Грамадства
У жніўні і з пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана больш за 240 тэмпературных рэкордаў
- Палітыка
Еўрапарламент заклікаў ЕС пашырыць санкцыі і працаваць над прыцягненнем рэжыму Лукашэнкі да адказнасці
- ПалітыкаВячорка: Еўрапарламент даў моцны сігнал Лукашэнку, што свет не забываецца на палітвязняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБудаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай для тых, хто мае патрэбу, скарацілася на 22,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДолар і юань падаражэлі на біржавых таргах 19 верасняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі
- Палітыка
Ціханоўская намінуе на пасаду прадстаўніка АПК па сацыяльнай палітыцы Вольгу Зазулінскую
- ГрамадстваУ жніўні і з пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана больш за 240 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Ціханоўская: Бел-чырвона-белы сцяг ізноў будзе лунаць над нашай краінай як сімвал вольнай Беларусі
- Палітыка
Еўрапарламент абмеркаваў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі
- ПалітыкаЕўрапарламент абмеркаваў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСікорскі назваў уручаную Латушку прэмію імя Валенсы "выражэннем падтрымкі дэмакратычных памкненняў беларусаў"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Грамадзянін Латвіі Асарс затрыманы за ўвоз у Беларусь амфетаміну — ДМК
- Палітыка
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ сем чалавек