Ініцыятыва медыкаў “Белыя халаты” заявіла пра “неразбярыху” ў вытворчасці беларускай вакцыны супраць COVID-19
4 ліпеня, Позірк. Пра “неразбярыху” ў рэалізацыі праекта вытворчасці айчыннай вакцыны супраць COVID-19 заявіла ў апублікаваным 4 ліпеня даследаванні ініцыятыва беларускіх медыкаў “Белыя халаты”.
На стварэнне вакцыны, адзначаецца ў публікацыі, выдзелена не менш за 30 млн рублёў. Пры гэтым завод па яе вытворчасці “будуюць не першы год” на базе прадпрыемства “БелВітуніфарм”, якое “спецыялізуецца на выпуску ветэрынарных прэпаратаў”.
У снежні 2023 года, адзначаюць “Белыя халаты”, на той момант галоўны санітарны ўрач Беларусі Аляксандр Тарасенка заявіў, што “паспяхова прайшла трэцяя фаза клінічных выпрабаванняў па ўкараненні вакцыны”. На думку медыкаў, гэта азначала, што можна прыступаць да масавай вытворчасці прэпарата. “Аднак праз тры месяцы ён жа заявіў, што толькі гатовыя дакументы для праходжання трэцяй стадыі”, — гаворыцца ў даследаванні.
“Дзякуючы [арганізацыі былых сілавікоў] BelPol да нас трапілі матэрыялы дзяржаўнай праграмы “Навукова-тэхнічнае забеспячэнне якасці і даступнасці медыцынскіх паслуг” на 2021–2025 гады. Сёння грамадскасці паўнавартасна прадстаўленыя толькі вынікі першай і другой фазы клінічных выпрабаванняў, чаго зусім недастаткова для выпуску на рынак новай вакцыны”, — звяртаюць увагу “Белыя халаты”.
Ініцыятыва канстатуе, што планы выпуску вакцыны не выкананыя.
“Прэпарат “БелКавідВак” быў зарэгістраваны ўжо пасля другой фазы выпрабаванняў. Клінічныя выпрабаванні першай і другой фазы праведзеныя ў 3–4 квартале 2023 года. У гэтыя ж тэрміны праводзілася ацэнка дынамікі захавання антыцелаў. Лагічна, што патрабуецца большы прамежак часу (хоць бы шэсць месяцаў пасля ўвядзення вакцыны), каб пераканацца ў захаванні дастатковага ўзроўню антыцелаў”, — сцвярджаюць медыкі.
На іх думку, няма яснасці таксама з “варыянтам віруса”, які выкарыстоўваўся для распрацоўкі вакцыны: “З улікам высокага патэнцыялу да мутацый гэта значна ўплывае на эфектыўнасць вакцыны праз новыя варыянты, якія пастаянна з’яўляюцца”.
Акрамя гэтага, выпрабаванне вакцыны было “спраектавана такім чынам, што з яго выключылі людзей з імунасупрэсіяй (прыгнечаным імунітэтам)”. “Незразумела для чаго гэта зроблена, бо гэта адна з найбольш уразлівых для віруса COVID-19 груп”, — заяўляюць “Белыя халаты”.
Ініцыятыва звяртае ўвагу, што дагэтуль няма дакладнай інфармацыі пра колькасць ахвяр пандэміі каранавіруса ў Беларусі.
“Афіцыйныя звесткі Міністэрства аховы здароўя кажуць пра 7.118 смерцяў, а ў артыкуле, размешчаным у адным з самых аўтарытэтных медыцынскіх часопісаў The Lancet, — аб смяротнасці ў межах ад 81,6 тыс. да 93,4 тыс.”, — падкрэсліваецца ў даследаванні.
“Чахарда з лічбамі і фактамі не завяршылася пасля 2022 года, — адзначаюць медыкі. — Увесь гэты час беларускае Міністэрства аховы здароўя не проста хавае рэальныя даныя па пацярпелых і загінулых у выніку пандэміі, але і маніпулюе грамадскай свядомасцю, заяўляючы, што поўным ходам ідзе распрацоўка (ці яна ўжо завершаная?) айчыннай вакцыны ад COVID-19 “БелКавідВак”, якая павінна цалкам замяніць прызнаныя замежныя аналагі”.
29 снежня 2023 года паведамлялася, што Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя Мінздароўя зарэгістраваў айчынную інактываваную цэльнавірыённую вакцыну для медыцынскай прафілактыкі COVID-19.
У распрацоўцы прэпарата ўдзельнічалі рэспубліканскія навукова-практычныя цэнтры — эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, а таксама трансфузіялогіі і біямедыцынскіх тэхналогій, НПЦ ЛОТЫАС, Інстытут фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук, медыцынскія ўніверсітэты ў Мінску і Гомелі, прадпрыемствы “Белмедпрэпараты” і “БелВітуніфарм”.
Да сярэдзіны снежня на пляцоўцы “БелВітуніфарма”, якая спецыялізуецца на вытворчасці ветэрынарных прэпаратаў, выпушчана тры доследна-прамысловыя серыі вакцыны супраць кавіду.
3 лістапада 2021 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб рэалізацыі інвестпраекта па выпуску вакцыны супраць COVID-19 на “БелВітуніфарме” з агульным аб’ёмам фінансавання 68,1 млн рублёў. З тлумачэнняў Мінздароўя вынікала, што “Белмедпрэпараты” будуць вырабляць актыўны кампанент, а гатовую вакцыну разліваць на магутнасцях “БелВітуніфарма”.
Аб пачатку будаўніцтва завода па вытворчасці вакцын Міністэрства аховы здароўя паведаміла 7 лютага 2022 года, а 18 жніўня таго ж года было заяўлена, што на прадпрыемстве “БелВітуніфарм” завяршаюцца будаўніча-мантажныя работы. Пад выпуск вакцыны ад кавіду быў рэканструяваны адзін паверх прадпрыемства.
Пра сітуацыю з захворваннем і смяротнасцю ад COVID-19 Міністэрства аховы здароўя па-ранейшаму не інфармуе насельніцтва. Актуальныя даныя не публікуюцца з пачатку ліпеня 2022 года.
- Палітыка
У Кіеве абвяшчалі паветраную трывогу праз парушэнне мяжы з боку Беларусі
- Палітыка
У Гаагу перададзеныя новыя звесткі аб дачыненні беларускіх уладаў да перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей
- Грамадства, Палітыка
БАЖ рэкамендуе журналістам пераводзіць камунікацыю з "Тэлеграма" на больш бяспечныя пляцоўкі
- Палітыка
Лукашэнка: Беларусі неабходна рыхтавацца да вайны
- Палітыка
Канбера падтрымлівае імкненне беларусаў да справядлівых выбараў — амбасадар Аўстраліі ў Польшчы
- Палітыка
Беларусь не можа ўтрымліваць войска, якое патрэбнае для вайны, заяўляе Лукашэнка
- Эканоміка
Сёмыя запар біржавыя таргі завяршыліся падаражэннем долара
- Грамадства
Санслужба заклапочаная ростам выпадкаў масавага кантакту з хворымі на шаленства жывёламі
- ГрамадстваСанслужба заклапочаная ростам выпадкаў масавага кантакту з хворымі на шаленства жывёламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Ціханоўская прапанавала краінам ЕС зрабіць бясплатнымі візы для беларускай моладзі
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская прапанавала краінам ЕС зрабіць бясплатнымі візы для беларускай моладзі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЗ 2020 па 2023 год колькасць выпадкаў шаленства ў Беларусі знізілася на 73%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваМедыкі фіксуюць "заканамерны ўздым" захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаУ жніўні намінальны сярэдні заробак знізіўся на 0,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
У жніўні намінальны сярэдні заробак знізіўся на 0,6%
- Грамадства, Палітыка
Мінскае ўпраўленне МНС адпрацуе "парадак пераводу сіл і сродкаў на ваенны час"
- Палітыка
На фоне выпадкаў уварвання дронаў у неба Беларусі Лукашэнка абмяркоўвае з вайскоўцамі беспілотную авіяцыю
- Грамадства
У Беларусі пакуль не зноўдзены варыянт каранавіруса ХЕС, сцвярджае Мінздароўя
- Палітыка, Эканоміка
Новая Зеландыя ўвяла чарговыя санкцыі за ролю Беларусі ў вайне РФ супраць Украіны (дапоўнена)
- Палітыка, Эканоміка
Новая Зеландыя ўвяла чарговыя санкцыі за ролю Беларусі ў вайне РФ супраць Украіны
- Палітыка
ЕС працягне падтрымліваць народ Беларусі, запэўнівае Барэль, што пакідае пасаду кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі
- Грамадства
Беларус і тры расіяніны затрыманы ў Чадзе — МЗС РФ
- Грамадства, Эканоміка
Пасля 2020 года ў Беларусі расце колькасць звольненых за "прагулы і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны"
- Грамадства, ЭканомікаПасля 2020 года ў Беларусі расце колькасць звольненых за "прагулы і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа 100 дзён дзеяння буфернай зоны колькасць спробаў нелегальнай міграцыі ў Польшчу з Беларусі скарацілася ў 2,8 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–23 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Па факце замаху на забойства супрацоўнікаў міліцыі у Магілёве ўзбуджана крымінальная справа
- Палітыка
Сергеенка, які заклікаў не скажаць гісторыю лічыць, што Магілёўшчыну абаранялі ад нацыстаў ужо ў 1939 годзе
- Грамадства
МУС: Колькасць нарказлачынстваў у цэлым зніжаецца, але сярод непаўналетніх — расце
- ГрамадстваМУС: Колькасць нарказлачынстваў у цэлым зніжаецца, але сярод непаўналетніх — расце (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+