ЕАБР: Рост крэдытаў і даходаў у Беларусі падтрымлівае высокую спажывецкую актыўнасць
9 верасня, Позірк. “Рост крэдытаў і павелічэнне даходаў насельніцтва” ў Беларусі “падтрымліваюць высокую спажывецкую актыўнасць”, гаворыцца ў штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця.
Аналітыкі звярнулі ўвагу на тое, што ў краіне “захоўваецца рост крэдытавання ў нацыянальнай валюце”.
“Аб’ём крэдытаў у рублях, выдадзеных банкамі, вырас на 2,8% м/м (месяц да месяца. — “Позірк”.) у ліпені пасля 1,1% м/м у чэрвені, — гаворыцца ў дакуменце. — Крэдытаванне ў карпаратыўным сегменце павялічылася на 3% м/м у ліпені пасля 0,3% м/м месяцам раней. Рост рознічнага крэдытавання склаў 2,5% м/м (пасля 2,1% у папярэднім месяцы), палова з якога была сфармаваная павелічэннем спажывецкага крэдыту (3,7% м/м). З пачатку года спажывецкія крэдыты павялічыліся на 21,6%”.
Паводле даных Нацыянальнага банка, за студзень — ліпень банкі выдалі фізічным асобам крэдыты на агульную суму 9 млрд 101,2 млн рублёў (+29,3% у гадавым выражэнні; за аналагічны перыяд 2023 года — 7 млрд 39 млн). Пратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах на 1 жніўня склала 40,4 млн рублёў — на 17,1% больш, чым на тую ж дату 2023-га (34,5 млн).
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка