Мінск 00:27

Праз пажар на вытворчасці пад Мінскам пацярпеў чалавек

Скрыншот: відэаматэрыял МНС

20 верасня, Позірк. Адзін чалавек пацярпеў 20 верасня на пажары ў вытворчым будынку прадпрыемства “Арылон-М” у вёсцы Малінаўка (Мінскі раён), паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Мужчына шпіталізаваны.

Паводле інфармацыі МНС, будынак плошчай 1.200 квадратных метраў (30 на 40 м) гарэў адкрытым полымем. Для яго тушэння задзейнічалі 15 адзінак тэхнікі. Пажар быў ліквідаваны, але будынак з вытворчасцю вырабаў са шклапластыка знішчаны.

Згодна з апублікаванай раніцай 20 верасня зводкай міністэрства, ад пачатку года ў Беларусі адбылося 4.483 пажары — на 6,3% больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га (4.218). Загінуў 351 чалавек (325; 8%), траўмавана 468 (414; 13%).

Падзяліцца: