Мінск 02:27

Лукашэнка хоча наладзіць стасункі з Камчаткай без пасярэднікаў

Ціхі акіян, бераг Камчаткі
Фота: unsplash.com / Alex Glebov

5 лютага, Позірк. Геаграфічная аддаленасць Камчацкага краю ад Беларусі не павінна перашкаджаць вырашэнню “рознапланавых задач, сяброўству і супрацы”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 5 лютага на сустрэчы з губернатарам гэтага расійскага рэгіёну Уладзімірам Соладавым.

“Упэўнены, мы адолеем знайсці магчымасці, каб без лішніх пасярэднікаў выбудаваць нашыя стасункі, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — І тым самым мы даможамся таго, каб прадукцыя, якую мы пастаўляем туды і назад, была таннейшай”.

11 ліпеня 2006 года прымаючы ў Мінску Міхаіла Машкаўца, які тады ўзначальваў Камчацкі край, Лукашэнка наракаў на невысокі ўзровень узаемнага гандлю, для якога “адлегласць не можа служыць апраўданнем”. Ён падкрэсліваў, што Беларусь зацікаўленая ў развіцці ўзаемавыгаднай супрацы з Камчаткай, бакі “могуць паспяхова рэалізаваць шмат сумесных праектаў”.

Тады сярод іншага абмяркоўвалася магчымасць павелічэння аб’ёму тавараў, што пастаўляюцца, пашырэння пераліку прадукцыі. Машкавец прапаноўваў пастаўляць у Беларусь рыбу.

(будзе дапоўнена)

Падзяліцца: