Рэзалюцыя ПАСЕ заклікае рэжым Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі, вызваліць палітвязняў і правесці свабодныя выбары (дапоўнена)
25 студзеня, Позірк. Парламенцкая асамблея Савета Еўропы заклікае рэжым Аляксандра Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі ў Беларусі і вызваліць усіх палітвязняў. Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі, якую ПАСЕ прыняла 25 студзеня на сесіі ў Страсбургу па выніках дакладу і дэбатаў аб сітуацыі ў краіне.
У дакуменце падкрэсліваецца, што ПАСЕ салідарная з усімі, хто пацярпеў ад злачынстваў рэжыму Лукашэнкі, і пацвярджае сваю прыхільнасць падтрымцы і абароне правоў, свабод і бяспекі ўсіх беларусаў.
ПАСЕ адзначае, што пасля сфальсіфікаваных выбараў сітуацыя з правамі чалавека, дэмакратыяй і вяршэнствам закона ў Беларусі пастаянна пагаршаецца. “І без таго негатыўная тэндэнцыя ўзмацнілася ў сувязі з удзелам рэжыму Лукашэнкі ў шырокамаштабнай агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны — сур’ёзнага парушэння міжнароднага права, якое вымусіла асамблею прыпыніць усе стасункі з беларускімі ўладамі. Рашэнне рэжыму стаць саўдзельнікам Крамля ў гэтай агрэсіі рэзка кантрастуе з удзелам многіх беларусаў у падтрымцы Украіны”, — гаворыцца ў рэзалюцыі.
Падкрэсліваецца, што жорсткія рэпрэсіі ў Беларусі прывялі да “беспрэцэдэнтнай колькасці палітычна матываваных арыштаў, затрыманняў і шырокамаштабнага запалохвання апазіцыйных дзеячаў, журналістаў, актывістаў і праваабаронцаў”, паступаюць паведамленні аб катаваннях і жорсткім абыходжанні з палітвязнямі.
“Рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі супраць беларускага народа настолькі сур’ёзныя, шырока распаўсюджаныя і сістэматычныя, што могуць быць прыроўненыя да злачынстваў супраць чалавечнасці і патрабуюць поўнай адказнасці ў адпаведнасці з унутраным і міжнародным правам, — падкрэсліваецца ў рэзалюцыі. — У гэтай сувязі асамблея выказвае шкадаванне з нагоды крокаў, зробленых рэжымам для забеспячэння сваёй беспакаранасці, такіх як унясенне паправак у Канстытуцыю 2022 года, якія даюць прэзідэнту пажыццёвы імунітэт ад судовага пераследу, і дэнансацыя Факультатыўнага пратаколу да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, які пазбаўляе грамадзян Беларусі права падаваць скаргі ў Камітэт ААН па правах чалавека”.
У дакуменце таксама адзначаецца: “Пагроза, якая зыходзіць ад рэжыму Лукашэнкі, выходзіць за межы Беларусі: выкарыстанне мігрантаў у якасці інструмента гібрыднай вайны супраць суседніх дзяржаў, перахоп і прымусовая пасадка рэйса FR4978 авіякампаніі Ryanair, удзел у агрэсіўнай вайне Расіі супраць Украіны — гэта сур’ёзныя парушэнні міжнароднага права, а актыўная падтрымка гвалтоўнай дэпартацыі і перадачы ўкраінскіх дзяцей можа разглядацца як прыкметы ваенных злачынстваў. Усё гэта сведчыць пра тое, наколькі рэжым Лукашэнкі ўяўляе пагрозу міжнароднаму міру і бяспецы”.
Акрамя таго, адмова Беларусі ад нейтралітэту і дазвол на размяшчэнне ядзернай зброі на сваёй тэрыторыі, а таксама паслядоўная палітыка ўладаў па знішчэнні беларускай культуры, мовы і самабытнасці “пацвярджаюць, з аднаго боку, існаванне пагрозы бяспекі іншых краін, а з другога — выказаныя многімі беларусамі асцярогі, што незалежнасць і суверэнітэт іх краіны знаходзяцца пад пагрозай”.
ПАСЕ лічыць, што ў мэтах выканання сваіх абавязацельстваў па міжнародным праве, адпаведнасці каштоўнасцям Савета Еўропы і захавання свайго суверэнітэту і незалежнасці Беларусь павінна:
– неадкладна і безумоўна спыніць падтрымку Расіі ў яе агрэсіі супраць Украіны;
– устрымлівацца ад пагроз суседнім краінам любымі сродкамі, у тым ліку шляхам выкарыстання мігрантаў;
– прызнаць адказнасць за перахоп і прымусовую пасадку самалёта авіякампаніі Ryanair;
– спыніць рэпрэсіі, неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і забяспечыць іх рэабілітацыю;
– абвясціць амністыю для ўсіх арыштаваных па палітычных матывах;
– забяспечыць арганізацыю свабодных і справядлівых выбараў і мірную перадачу ўлады пасля іх правядзення;
– забяспечыць падзел галін улады, існаванне сістэмы стрымак і проціваг і поўную незалежнасць судовай сістэмы;
– распачаць крокі па абароне беларускай самабытнасці, культуры і мовы, а таксама па прызнанні і павазе правоў асоб, якія належаць да нацыянальных меншасцяў;
– неадкладна ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне.
У рэзалюцыі таксама ўтрымліваецца заклік да краін — сябраў СЕ ўзмацніць падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл, грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ, стварыць і падтрымліваць праграмы дапамогі ахвярам гвалту, катаванняў і рэпрэсій, узмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі, у тым ліку шляхам укаранення эфектыўнай сістэмы санкцый.
- Палітыка, Эканоміка
Raiffeisenbank прадасць "Прыёрбанк" інвестару з ААЭ да канца года
- Палітыка
У Беларусь было дэпартавана звыш 3,5 тыс. украінскіх дзяцей з больш чым 20 акупаваных населеных пунктаў — Латушка
- Грамадства, Палітыка
Ціханоўская: Улада дыктатараў абапіраецца не на праўду, а на фізічны гвалт
- Грамадства
За тыдзень у Беларусь уехаў 2.381 грамадзянін Украіны — Дзяржпагранкамітэт
- ЭканомікаБелстат: Інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі на 4,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Юрыст Данелюс асуджаны ў Літве на 9 гадоў пазбаўлення волі за шпіянаж на карысць Беларусі
Лукашэнка запатрабаваў спыніць "кланяцца імпартнаму яблыку"
- Палітыка
Беларускія танкісты адправіліся ў Расію пераймаць вопыт вайны ў "прамых удзельнікаў СВА"
- Палітыка
Часовы павераны ЗША ў Беларусі "рашуча асудзіў" прапагандысцкі фільм з удзелам палітвязня Зянковіча
- ПалітыкаУ Беларусь было дэпартавана звыш 3,5 тыс. украінскіх дзяцей з больш чым 20 акупаваных населеных пунктаў — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
Кітай прадаставіць Беларусі 300 млн юаняў для рэалізацыі ўзгодненых праектаў
- Грамадства
Надзвычайная пажарная небяспека ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях падоўжана на 20–22 верасня
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Асуджаны за "спробу захопу ўлады" Юрый Зянковіч звярнуўся да Лукашэнкі з просьбай аб памілаванні
- Палітыка
У Пінску за “ўдзел у пратэстах” будуць судзіць журналіста Яўгена Мікалаевіча
- ПалітыкаКачанава запрасіла ў Беларусь кіраўніцтва УгандыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
На волю выйшла палітзняволеная Вольга Залатар
- Палітыка
У Савеце Еўропы заклікалі Грузію перагледзець забарону на ўезд беларускаму журналісту Андрэю Мялешку
Сілавікі правялі масавыя затрыманні ў Глыбокім і Століне
- Грамадства, ПалітыкаКраіны ЕС фіксуюць амаль на 40% больш спробаў нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыі, чым у жніўніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Ціханоўская: Дапамога рэпрэсаваным не замяняе працу па вызваленні палітвязняў
- ПалітыкаЦіханоўская: Дапамога рэпрэсаваным не замяняе працу па вызваленні палітвязняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНа фоне імкнення ўладаў скараціць імпарт памідораў у міжсезонне іх ураджайнасць у цяпліцах знізіласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Лукашэнка праз 13 гадоў зноў назваў "паняццямі" міжнародныя стандарты правядзення выбараў
- ЭканомікаЗнешняя крэдыторская запазычанасць арганізацый за 12 месяцаў вырасла на 22,6% — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНацбанк другі месяц не мяняе разліковыя велічыні стандартнай рызыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Лукашэнка прызнаў, што ў Беларусь прывозяць дзяцей з "днр", за што яго "ледзь не зацягнулі ў суд"
- Грамадства
У жніўні і з пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана больш за 240 тэмпературных рэкордаў
- Палітыка
Еўрапарламент заклікаў ЕС пашырыць санкцыі і працаваць над прыцягненнем рэжыму Лукашэнкі да адказнасці
- ПалітыкаВячорка: Еўрапарламент даў моцны сігнал Лукашэнку, што свет не забываецца на палітвязняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+