Мінск 01:15

Пракуратура знайшла на маркетплейсах вырабы з нацысцкай сімволікай

1 кастрычніка, Позірк. Факты рэалізацыі прадукцыі з выявай “нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі” выявіла Пракуратура Савецкага раёна Мінска “падчас нагляду за выкананнем заканадаўства аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму”, паведамляе 1 кастрычніка прэс-служба Генпракуратуры.

Паводле даных ведамства, устаноўлены факты размяшчэння для продажу на двух буйных маркетплейсах “абярэгаў, кулонаў, бірулек, манетніц і іншага віду вырабаў з выявай эмблемы “Чорнае Сонца”.

Уладальнікам маркетплейсаў былі вынесеныя прадпісанні, аб “неадкладным ухіленні парушэнняў”. Патрабаванні выкананы.

Улады ўзмацнілі барацьбу з “рэабілітацыяй нацызму” пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і масавых пратэстаў. Тэму нібы наяўнай сувязі паміж прыхільнікамі перамен і нацызмам перыядычна выкарыстоўвае дзяржаўная прапаганда.

Падзяліцца: